Ніва № 42 (3623), 19 кастрычніка 2025 г.

Марыя Жодзік: «Мая перамога — поспех абедзвюх краін, Польшчы і Беларусі»

Вольга СЯМАШКА

28-гадовая беларуска Марыя Жодзік здзейсніла значны крок у сваёй кар’еры, заваяваўшы срэбны медаль у скачках у вышыню на XX Міжнародным чэмпіянаце свету, які праходзіў з 18 па 21 верасня 2025 года на Нацыянальным стадыёне ў Токіа. Гэты вынік стаў адзіным медалём для зборнай Польшчы на японскім турніры. Палепшыўшы свой асабісты рэкорд да 2,00 м, Марыя пацвердзіла высокі ўзровень сваёй падрыхтоўкі і прафесіяналізму.

У інтэрв’ю Марыя дзеліцца сваімі ўражаннямі ад перамогі, падрыхтоўкі да спаборніцтваў і будучых планах жыцця ў Беластоку.

Агульны поспех дзвюх краін

Вольга Сямашка: — Спадарыня Марыя, віншуем Вас з перамогай. Прэзідэнт Беластока казаў, што Вы абаранілі гонар Польшчы, у тым ліку Беластока, і мясцовы клуб. Вы самі адчуваеце толькі польскую перамогу ці крыху і беларускую?

Марыя Жодзік: — Гэта агульны поспех, таму што ў мяне ў Беларусі было чатыры трэнеры, у тым ліку шмат людзей, якія дапамагалі мне вырасці як спартоўцы. Таму гэта агульны поспех дзвюх краін. Там я навучылася скакаць, там я саспела як асоба, а тут я рэалізавала ўсе свае мары. Гэта ўсё разам.

— То-бок магчыма, што без крызісу ў Беларусі вы не змаглі б паўтарыць гэты рэкорд, гэты поспех?

— Калі б я была ў Беларусі, то мяне проста не было б на гэтым чэмпіянаце свету.

Супраца з трэнерам у Беластоку

— Хто Вас зараз трэніруе ў Беластоку і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF