Ніва № 42 (3623), 19 кастрычніка 2025 г.
Шпацыр па здзічэлым лесе (24)Ганна КАНДРАЦЮКХаладэчу адміраючай мясціны падбіў першы снег. Вечарам я выйшла на вуліцу, каб разабрацца з паведамленнямі і званкамі ў тэлефоне. Тут інтэрнэт можна злавіць толькі ў пэўных кропках і не заўсёды ў адным і тым самым месцы. Гэта прымушае хадзіць па вуліцы і па за клунямі, залазіць на абязлюдзелыя панадворкі і ганкі. Спачатку, замест інтэрнэту я злавіла настрой адсутнасці, усё з за недахопу якіх-колечы слядоў на снегу — ні чалавечых, ні звярыных, ні птушыных. Апошнія жыхары пахаваліся па хатах са сваімі катамі і сабакамі, не падаючы ні віду, ні дыху. Мне трэба было злавіць сувязь са светам, атрэсціся ад прыгнятальных думак і прадчуванняў. Я стаптала добры кавалак вёскі і загароддзяў і не падумала, што сляды ад маіх чаравікаў, якія загадкавым узорам пазначылі мясціну, так моцна спалохаюць варшавянку Рэню. Раніцай яна бледная і недаспаная прыбегла да нас на скаргу: — Учора зноў хтосьці хадзіў ля маёй хаты, — выкінула яна з сябе дрыжачым голасам. Я не ведала якімі словамі яе супакоіць, мала каму з прыезджых пашанцуе прыжыцца ў нашым дэпрэсіўным закутку. * * * Рэня, калі судзіць па знешнім выглядзе, ніякая варшавянка, а як то ў нас кажуць, свойскай гадоўлі кабета. За пятнаццаць гадоў жыцця ў вёсцы яна фізічна прыпадобнілася да мясцовых кабет. Праўда, кожны раз яна наракае на недахоп ахвоты і часу, каб з’ездзіць да стаматолага. — No jak ten potwór bez zęba na przodzie łażę, — ні то (...) |