Ніва № 42 (3623), 19 кастрычніка 2025 г.
Палесцінскае пытаннеУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧМінулы тыдзень прынёс традыцыйна новыя падзеі і адзнакі ў гістарычны летапіс. У тым ліку былі абвешчаны новыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі ў розных сферах. Але напэўна галоўнай сусветнай падзеяй стала абвешчанае перамір’е ў сектары Газы на Блізкім Усходзе. План гэты, прапанаваны адміністрацыяй ЗША, яшчэ ў стадыі рэалізацыі. Калі будуць вызвалены два дзясяткі яшчэ жывых ізраільскіх закладнікаў, захопленых хамасаўскімі тэрарыстамі, гэта можна будзе лічыць значным дасягненнем. Ізраіль шануе жыцці сваіх грамадзян, таму пайшоў на значныя саступкі ў перамоўным працэсе. А між тым хлуслівая левая прапаганда зрабіла з ізраільцян нейкіх монстраў, нібыта гэта Ізраіль напаў на «мірны» ХАМАС, а не наадварот. І ў гібелі мірных жыхароў Газы, калі яна здараецца, вінаваты менавіта ісламскія тэрарысты ХАМАС у першую і дзясятую чаргу. Але людзі проста не ведаюць папярэдняй гісторыі і не хочуць бачыць рэалій сённяшняга дня. Давайце ж паспрабуем, як кажуць «на пальцах» разабрацца з тым, што адбывалася на гэтай зямлі. Колькі разоў арабам рэгіёна прапаноўвалі стварыць дзяржаву і чаму гэта не атрымалася. На пачатку важна прыпомніць, што да 1947 года словам «палесцінцы» называлі менавіта яўрэяў, якія жылі ў падмандатнай Палесціне. Арабы тады называліся «палесцінскімі арабамі». У 1960-ых арабы свядома прысвоілі сабе найменне «палесцінцы», сфармаваўшы адпаведны палітычны наратыў. У 1947-ым годзе ААН прапанавала дзве (...) |