Ніва № 42 (3623), 19 кастрычніка 2025 г.
Святкавала Пачатковая школа імя Віктара Шведа ў ЧыжахАляксей МАРОЗУ Пачатковай школе імя Віктара Шведа і ў вясковай святліцы ў Чыжах 10 кастрычніка адбыліся ўрачыстая цырымонія ўручэння сцяга школе і адкрыццё мемарыяльнай шыльды ў гонар патрона школы. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел вучні, іх бацькі, настаўнікі і шматлікія запрошаныя госці, сярод якіх былі сямейнікі і сваякі Віктара Шведа, епіскап Гайнаўскі Павел, праваслаўныя і каталіцкія святары, самаўрадаўцы і прадстаўнікі іншых школ і ўстаноў. У сакавіку гэтага года Рада гміны Чыжы прыняла пастанову аб прысваенні Пачатковай школе ў Чыжах імя Віктара Шведа. Цяпер узрушальная ўрачыстасць прысвечана была між іншым памяці нашага выдатнага беларускага паэта, пісьменніка, перакладчыка, журналіста і грамадскага дзеяча Віктара Шведа, які памёр 22 кастрычніка 2020 года. Сёлета якраз мінае сто гадоў з дня нараджэння і пяць гадоў з дня смерці нашага славутага паэта, аўтара вершаў накіраваных да вучняў нашых школ. Мерапрыемства распачалося ў вясковай святліцы ў Чыжах, дзе гасцей прывітаў дырэктар школы Міраслаў Пяткевіч і падзякаваў шматлікім спонсарам. Сцяг школы, выкананы за сродкі шматлікіх ахвяравальнікаў, асвяцілі епіскап Гайнаўскі Павел і каталіцкі дэкан Гайнаўскай акругі, настаяцель Прыхода Узвышэння Святога Крыжа ў Гайнаўцы ксёндз Збігнеў Нямыйскі. Школьны сцяг быў перададзены бацькамі вучняў дырэктару школы Міраславу Пяткевічу, які ў сваю чаргу перадаў яго вучням і быў ён (...) |