Ніва № 41 (3622), 12 кастрычніка 2025 г.

Не толькі са шпрыцам і скальпелем

Уладзімір АРЛОЎ

У кастрычніку медыкі ўсяго свету адзначаюць Міжнародны дзень лекара. Верагодна, недзе існуюць людзі, што ніколі да дактароў не звярталіся, але я такіх пакуль не сустракаў. Сам жа бязмежна ўдзячны прадстаўнікам гэтай прафесіі, дзякуючы якім, напэўна, і магу пісаць гэтыя радкі. Нямала напісана мною пра лекараў раней (назаву хаця б іранічнае, але ўсё роўна поўнае светлых пачуццяў эсэ „Мёртвыя не пацеюць”, якое можна прачытаць у выдадзенай у Беластоку маёй кнізе „Незалежнасць — гэта...”. Успамінаюцца свае і чужыя развагі пра дактароў і іх справу. Вальтэр лічыў, што мастацтва медыцыны ў тым, каб забаўляць пацыента, пакуль прырода лечыць хваробу. Гіпакрат не бачыў вялікай розніцы паміж медыцынай і мудрасцю і параўноўваў лекара з філосафам. Мне больш да душы іншае параўнанне — з дэтэктывам. Хворы паведамляе пра свой боль, і доктар-дэтэктыў, учапіўшыся за гэтую нітачку, мусіць разблытаць увесь клубок, каб прадухіліць магчымае забойства. Ды ўсё ж, відаць, найлепей сказаў пра медыцыну ўжо згаданы яе „бацька” Гіпакрат, назваўшы свой занятак „самым высакародным з мастацтваў”.

Прапаную шаноўным чытачам „Нівы” некалькі сваіх літаратурна-гістарычных партрэтаў медыкаў-беларусаў розных часоў з будучай кнігі „Імёны Свабоды”. Хачу пры гэтым адзначыць, што мае героі не „зачыняліся” ў сваіх кабінетах: былі неабыякавыя да грамадскіх і палітычных спраў, здабывалі славу, змагаючыся не толькі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF