Ніва № 41 (3622), 12 кастрычніка 2025 г.
УСПАМІНЫ ВОЛЬГІ ІВАНЮК (ч.ІІ)Юрка БУЙНЮК(заканчэнне; пачатак у 36 нумары) Я не ведаю, ці я шчаслівая, ці нехта за мяне маліўся, але я дайшла да хаты без ніякага труда. І я так думаю, каму што суджана дык мусіць так перажыць. Усё трэба перажыць. * * * Ноччу ў Жыровічах нас выгрузілі на чыгуначны перон. Войска ехала паяздамі на фронт і везлі харчы. Гараць у цемры дзве-тры лямпачкі. Гэта ідуць да нас рускія салдаты правяраць дакументы, але ніхто з нас дакументаў не мае. Нас было больш за 70 жанчын і ніхто не меў дакументаў. Была вайна і быў страх. Хто ўцёк ад вайны, дык вярнуўся без дакументаў. Нам быў прыказ ліквідаваць свае дакументы. А я мела дакументы і не выкінула іх у час дарогі. Самае важнае, што я ўмела гаварыць на рускай мове і гэта мяне ў многім ратавала. Многія дзяўчаты не ведалі рускай мовы і прасілі мяне, каб я тлумачыла ім тое, што гавораць нам рускія салдаты. Рускія салдаты былі прыветлівыя. Мы ўсе на пероне сталі вельмі дружна. Сталі мы знаёмымі і адны другім многа дапамагалі. Хто не меў дакументаў, тых астаўлялі, а ў каго былі дакументы, тых забіралі. Таксама нашы манаткі сталі правяраць. Часта забіралі ад нас тое, што мы мелі. Не было парадку. Калі б я ведала, дык знішчыла б свае дакументы але я так не зрабіла. Са мною ехала мая сяброўка палячка Яўгенія і мы пасябравалі. Тут салдаты забіраюць Яўгенію з сабою. Яна не мела дакументаў і кажа мне: «Zobacz, Ola, mam tylko worek. Co mam robić? U mnie tylko pierzyna (...) |