Ніва № 41 (3622), 12 кастрычніка 2025 г.

Мост да гарадзенцаў

Міра ЛУКША

Руслан Кулевіч выдаў тры кнігі на беларускай мове: „Горад адзін, успаміны розныя” (2017), „Гісторыі з гарадзенскіх вуліц” (2019) і «Апошнія сведкі Гродна» (2025). У іх увайшлі ўспаміны былых жыхароў Гродна, дзяцінства і юнацтва якіх прыпалі на 1930-1940-я гг. Сярэдні ўзрост герояў кніг Кулевіча — апошніх сведкаў існавання старога Гродна — 90 гадоў. Аўтар у першых двух кнігах сабраў больш за сорак успамінаў і шмат фотаздымкаў з хатніх архіваў, дзе можна ўбачыць гарадскія пейзажы, прыклады старадаўняй моды, сцэны з паўсядзённага жыцця гарадзенскіх гараджан розных перыядаў. Кніга «Апошнія сведкі Гродна» — гэта трэцяя частка серыі ўспамінаў жыхароў Гродна з 1920 па 1940 год. Першыя дзве часткі атрымалі шырокі водгук у чытачоў і натхнілі Руслана Кулевіча працягнуць серыю.

У Цэнтры Заменгофа ў Беластоку ў верасні адбылася прэзентацыя апошняй кнігі і паказ фільма. Кніга гэта яшчэ адзін зборнік сапраўдных і кранальных успамінаў людзей, якія ніколі не былі знаёмыя, але якіх аб’ядноўвае адно месца, дзе яны жылі і працавалі ў першай палове ХХ стагоддзя — Гродна. У дакументальным фільме «Апошнія сведкі Гродна» галоўныя героі эмігравалі ў Польшчу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Яны не хацелі пакідаць свае дамы, але новы ўрад дыктаваў іншыя ўмовы: Сібір ці Польшча. Сёння яны з’яўляюцца аднымі з апошніх сведкаў Гродна ў 1930-х і 1940-х гадах. Здымкі былі зняты здымачнай групай «MOST Media» на працягу двух месяцаў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF