Ніва № 41 (3622), 12 кастрычніка 2025 г.
Удалы беларускі народны фэстАляксей МАРОЗУ час беларускага народнага фэсту, наладжанага ў жніўні ў Дубічах-Царкоўных, многа публікі сабралася на плошчы каля Гміннага асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі. Мерапрыемства адкрылі і віталі сабраных старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень і дырэктар Гміннага асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Дубічах-Царкоўных Міраслава Іванюк, а сярод публікі быў войт Дубіцкай гміны Лявон Малашэўскі. Усе калектывы выступалі займальна і зацікавілі публіку разнародным рэпертуарам. На пляцоўцы ўбачыў я не толькі жыхароў Дубіцкай гміны, але таксама людзей з Гайнаўкі, Гайнаўскай і іншых гмін. — Добра, што такія мерапрыемствы арганізуюцца. Людзі могуць паслухаюць разнародныя песні, а сямейнікі прыязджаюць у час арганізавання фэстаў у госці. Калектывы маюць нагоду выступіць, а іх члены могуць спаткацца з сабой і паразмаўляць. Спачатку мы развучваем спяваць нашы песні ў час рэпетыцый, а выступы ёсць патрэбныя, каб паказаць рэзультат нашай працы. Цікава нам пабачыць, як людзі ўспрымаюць наш спеў, — сказала спявачка, якая пасля выступіла на сцэне. — Сёння мы выступілі з беларускімі песнямі. Адны творы заспявалі, уводзячы харэаграфічныя дэталі танцаў, а іншыя песні выканалі без іх. Людзі тут збіраюцца і сёння нямала асоб прыйшло. Зараз у нашым хоры «Васілёчкі» выступае шаснаццаць асоб, разам з дырыжорам Наталляй Мартынюк і акампаніятарам Маркам Зубрыцкім. Сёння атмасфера (...) |