Ніва № 41 (3622), 12 кастрычніка 2025 г.
Памяць у ГарадкуМіра ЛУКША«60-годдзе Гарадоцкага цэнтра культуры адзначана, наша цудоўная Ізба памяці — Мемарыяльны пакой у былой канферэнцыйнай зале афіцыйна адкрыты! Мы стварылі месца з велізарным патэнцыялам, якое, несумненна, будзе жыць цікавым жыццём дзякуючы цудоўным экспанатам ад вас, дарагія жыхары нашай гміны!» — радуюцца ў Гарадоцкай гміне. Адкрыццё мемарыяльнай Ізбы Гарадоччыны запланавана было на 5 кастрычніка ў актавай зале адноўленай «Культуры» — ГЦК, 60 гадоў пасля адкрыцця Дома культуры імя Кастуся Каліноўскага. — Сёння ў нашым грамадскім цэнтры, дзе я працую, мы адкрылі мемарыяльны пакой. А я сяджу каля сэрца нашай вясковай хаціны — печы. І прытуляю лямцавыя валёнкі, якія я зрабіла, — прытуляе валёнкі, як вялікага чорнага ката, галоўная рэдактарка ад 10 гадоў «Гарадоцкіх навін» Дарота Сульжык, са старадаўняга гарадоцкага роду Кузьмаў. — У пакоі, сярод іншага, прадстаўлены інтэр’ер вясковай хаты з кафлянай печчу, старымі прыладамі, бытавой тэхнікай і іншымі памятнымі рэчамі, ахвяраванымі мясцовымі жыхарамі. Дзякуючы іх ахвяраванням удалося стварыць месца, якое нагадвае нам пра тое, якім было жыццё ў тыя часы, калі не было ні электрычнасці, ні інтэрнэту, і кожны поспех быў вынікам цяжкай працы. — Ізба нашай памяці — гэта перш за ўсё месца для перадачы адукацыйных каштоўнасцей будучым пакаленням, — кажа Радаслаў Кулеша з ГЦК. — Ідэя стварэння музея нарадзілася ў 2023 годзе падчас пілотнага праекта (...) |