Ніва № 41 (3622), 12 кастрычніка 2025 г.

Рэзерваты і рэзервуары — Кнышынская пушча

Уля ШУБЗДА

У Крынкі можа і цяжка дабрацца, але варта з’ездзіць хаця б за вадой. Крынкі — месца, якое дыхае ўжо іншым паветрам, тым не менш варта пабыць у сонным мястэчку, які акружае пушча.

Выехаўшы з Беластока, мінаем Супрасль, і далей цэлы час проста, бо дарога амаль без паваротаў. Выбрацца ў такое падарожжа можна на ровары, паколькі яшчэ маем цэлы час лета, або на машыне. Варыянты самі ўзнікаюць, калі камусьці залежыць на шпацыры па Крынках.

Сама дарога праз Кнышынскую пушчу стварае нагоду наведаць, напрыклад, згаданую Супрасль, а едучы далей, пазнаць «нетры» (у двукоссі) Кнышынскай пушчы.

Зараз за Супраслю, павярнуўшы налева, можам апынуцца ў рэзерваце Ялоўка. Ля самога павароту ў гэтую частку Кнышынскай пушчы ўсталяваны помнік другу Леону Дубляку і яго гарцэрам. Менавіта з таго месца пачыналіся вандроўкі гарцэрскай дружыны заснаванай Леонам Дубляком. Гісторыя жыцця друга — гэта асобны матэрыял на кніжку. Тым не менш варта тут сказаць некалькі слоў пра яго жыццё і далей пайсці ў рэзерват, або паехаць далей у бок Крынак.

Леон Дубляк нарадзіўся ў Смаленскай губерні ў 1912 годзе. Яго бацька загінуў на вайне з бальшавікамі, а маці ўцякла ў Польшчу і пасялілася ў Чорнай Вёсцы. Леон пачаў сваю адукацыю ў гарадской пачатковай школе, якую скончыў у 1928 годзе. У пятым класе ён далучыўся да 1-га гарцэрскага атрада імя Тадэвуша Касцюшкі ў Чорнай Вёсцы. Вечарамі працаваў аператарам у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF