Ніва № 41 (3622), 12 кастрычніка 2025 г.
Рэінкарнацыя злаУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ2 кастрычніка крамлёўскі фюрар выступіў у Сочы на пасяджэнні так званага Міжнароднага дыскусійнага клуба «Валдай» фактычна з праграмнай прамовай. Сярод многіх характэрных тэзісаў і слоў асабліва прыкметным стаўся экскурс у гісторыю і чарговы рэвізіянізм. Пуцін працягнуў апраўдваць распаліўшага Другую сусветную вайну Адольфа Гітлера. Начальнік маскоўскага Крамля ўжо не першы раз усклаў адказнасць за самы крывавы перыяд ХХ стагоддзя на Польшчу, з падзелу якой паміж нацысцкай Германіяй і сталінскім Савецкім Саюзам і пачалася жахлівая бойня ў Еўропе. Маўляў, Варшава «катэгарычна адмовілася мірна вырашыць пытанне» і аддаць Гітлеру сваю тэрыторыю, якую той патрабаваў. Пуцін звінаваціў польскі ўрад за яго палітыку на пачатку Другой сусветнай вайны. Тут варта прыгадаць, што яшчэ ў лютым 2024 года ў інтэрв’ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану ён ужо прасоўваў такія наратывы: апраўдваў нямецкіх нацыстаў і вінаваціў палякаў у развязванні Другой сусветнай вайны. Цяпер ён яшчэ развіў гэтую канцэпцыю. Паводле Пуціна найбольшая віна Польшчы была ў тым, што яна «варожа ставілася да Савецкага Саюза» (а значыць да Расіі), а таксама ў тым, што яна не хацела аддаваць гітлераўскай Германіі горад Гданьск (тагачасны Данцыг). Далей варта працытаваць у перакладзе: «Польшча нарабіла вельмі шмат памылак перад Другой сусветнай вайной. Бо Германія ж прапаноўвала ім мірна вырашыць пытанне па Данцыгу і Данцыгскім (...) |