Ніва № 41 (3622), 12 кастрычніка 2025 г.

Радзівілаўская капэла — «300 гадоў адраджэння ў Нясвіжы»

Міхал ІВАНЮК

Менавіта дзякуючы Classic Modern Orchestra пад кіраўніцтвам Алекса Фралова і салістам — скрыпачу Арцёму Шышкову і ўзыходзячай зорцы оперы Юстыне Рапач беластоцкая Aula Magna ў палацы Браніцкіх у панядзелак 29 верасня вечарам была перанесена ў XVIII стагоддзе, а дакладней у Нясвіж, дзе трыста гадоў таму была адноўлена Радзівілаўская капэла. Гэта быў унікальны і адначасова самы вядомы музычны ансамбль свайго часу, які можна назваць раннекласічным аркестрам — варта адзначыць, што гэта была першая фармацыя такога тыпу ў Беларусі, якая задала музычныя тэндэнцыі ў эпоху барока і класіцызму. Заснавальнікам, а дакладней, рэстаўратарам капэлы ў Нясвіжы быў Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», уладальнік сталіцы роду Радзівілаў, і яго жонка Уршуля Радзівіл, народжаная Вішнявецкая. Яны абое былі вядомымі мецэнатамі, у тым ліку аматарамі музыкі, оперы і тэатра.

Панядзелкавы канцэрт у Беластоку не быў прэм’ерай праграмы Classic Modern Orchestra, бо святкаванне 300-годдзя адраджэння капэлы Радзівілаў пачалося ў мінулым годзе. Прэм’ера адбылася 16 лістапада мінулага года ў палацы Радзівілаў у Небарове, філіяле Нацыянальнага музея ў Варшаве, у асяроддзі, якое найбольш нагадвае палац у Нясвіжы. Як падкрэсліла на самым пачатку Ілона Карпюк з Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, арганізацыя канцэрта ў Беластоку была марай і мэтай установы, якую яна прадстаўляе, з самага пачатку яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF