Ніва № 40 (3621), 5 кастрычніка 2025 г.

У сонечным Бельску — беларуская забава на Прачысту

Міра ЛУКША

Нечаканы адыход войта Бельскай гміны прывёў да змен у календары мерапрыемстваў на бліжэйшыя выхадныя (7 верасня). Усе мерапрыемствы, арганізаваныя горадам або гмінай, былі адменены. Не адбыўся быў тады беларускі фэст у парку каралевы Алены, пікнік для пажылых людзей і нядзельны фэст у Дэнісках, сумесны з адкрыццём грамадскага цэнтра вёскі. У бібліятэцы не было Нацыянальных чытанняў.

У нядзелю, 21 верасня, скарыстаўшыся апошнімі цёплымі днямі, у парку каралевы Алены прагучаў чарговы фэст беларускага народнага мастацтва. Мерапрыемства, арганізаванае праўленнем Беларускага грамадска-культурнага таварыства і Бельскім домам культуры, прыцягнула жыхароў у парк насупраць беларускіх школ, каб яны атрымлівалі асалоду ад «бабінага лета».

У верасні 2025 г. у Бельску-Падляшскім адбылося некалькі фэстаў, імпрэз на адкрытым паветры і іншых мерапрыемстваў. Між іншым Фонд OIKONOMOS і Супрасльская акадэмія запрасілі на прэзентацыю каталога выставы пад назвай «Айцец Лявонцій — Іканапісец-маляр-ювелір», якая адбылася ў БДК. Адкрылася фотавыстава «Шэпт лесу» ў мастацкай галерэі БДК прац Лаўры Жураўскай, якая стварыла гісторыю пра свет Белавежскай пушчы, які жыве ў сваім уласным рытме, часта незаўважаным людзьмі. 11 верасня Музей Абодвух Народаў у Бельску-Падляшскім запрасіў на адкрыццё выставы пад назвай «Строй», падрыхтаваную Падляшскім музеем сумесна з Цэнтрам беларускай культуры. 13 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF