Ніва № 40 (3621), 5 кастрычніка 2025 г.

„Ад мовы да мовы масцілася кладка...”

Уладзімір АРЛОЎ

З самага дзяцінства кожны з нас чытае творы, пераўвасобленыя з іншых моў. Паводле статыстыкі, цяпер у Еўропе перакладных кніг прачытваецца ў пяць-шэсць разоў болей, чым твораў сваёй нацыянальнай літаратуры. Але ці часта мы задумваемся, якая велізарная праца зробленая тымі, дзякуючы каму маем такую раскошу? Народны паэт Рыгор Барадулін, што сам прымусіў загаварыць па-беларуску дзясяткі кніг замежных аўтараў, сказаў, што пераклад — гэта „зорная асалода і мазольная праца”, а працягнуў вершам:

Ад мовы да мовы масцілася кладка,

Мяняліся прымаўкі, звычкі, апратка,

Але гаварыла з душою душа...

Набліжаецца Міжнародны дзень перакладчыка. Мне не раз даводзілася пісаць пра перакладчыкаў з беларускай на польскую (дзякуючы ім маю па-польску ўжо шэсць кніг) і з польскай на беларускую (шмат разоў рэдагаваў гэтыя пераклады: ад Яна Баршчэўскага да Чэслава Мілаша). Сёння з маёй будучай кнігі хочацца прапанаваць чытачам „Нівы” яшчэ некалькі партрэтаў тых, хто прысвяціў жыццё высакароднай справе наладжвання кладак і мастоў паміж літаратурамі.

Тэрэза Гардзялкоўская

У 1907-1908 гадах газета „Наша Ніва” нярэдка атрымлівала лісты, у зваротных адрасах якіх было пазначана: Неапаль альбо Ніца. У канвертах былі артыкулы падпісчыцы Тэрэзы Гардзялкоўскай.

Яна паходзіла з даўняга прыдзвінскага роду Грабніцкіх, што даў Айчыне аднаго з кіраўнікоў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF