Ніва № 40 (3621), 5 кастрычніка 2025 г.
Сацыяльную структуру Тыкоціна добра адлюстроўвае мытаУршуля ШУБЗДАПоўная зала людзей удзельнічала ў дакладзе доктара гісторыі Міхала Сербы. «Тыкоцін у часы Ольбрахта Гаштольда з пункту гледжання гістарычных крыніц»— пад такім загалоўкам прайшла лекцыя ў Музеі ў Тыкоціне. Гісторыя гарадка была прадстаўлена праз прызму часоў Ольбрахта Гаштольда, але ўжо тады, у ХVІ стагоддзі, горад развіваўся дзякуючы гродзенскім яўрэям, падкрэслівае доктар гістарычных навук Міхал Серба. Уршуля Шубзда: — Род Гальшанскіх хутка загас, але маёнтак трапіў да Гаштольдаў, як? Міхал Серба: — Ольбрахта выхавалі мачаха і бабка. Калі яму было дзесяць гадоў, яго бацька памёр, таму нехта мусіў... Таму, калі даспеў, большасць маёмасці, якую мела яго бабка, дасталася яму. Ольбрахт быў вельмі багаты. — Але толькі маёнтак спрычыніўся да таго, што яго ўплывы былі такія вялікія? — Палітычная сітуацыя была на яго карысць, таму што Жыгімонт Стары быў стары. Жыгімонт большасць часу праводзіў у Польскай Кароне, а ў Літве вельмі моцна ўладу трымалі магнаты, якія, на добрую справу, маглі рабіць, што хацелі, калі караля не было на месцы. І карысталіся тым, як толькі маглі. Грызліся між сабою, але як быў нейкі супольны інтарэс, то маглі дагаварыцца між сабою. — Можна сказаць таксама, што дзякуючы яму Тыкоцін узбагаціўся на новых жыхароў — жыдоў. — Так, вядома. Калі б не прывілей з 1522 года, дзе Ольбрахт Гаштольд дазволіў пасяліцца яўрэям у (...) |