Ніва № 40 (3621), 5 кастрычніка 2025 г.
ЦБК у Беластоку: ад старой камяніцы да беларускамоўнай адукацыі — інтэрв’ю з Яцкам ПярункамВольга СЯМАШКАБеласток шукае новую сядзібу для Цэнтра беларускай культуры (ЦБК), створанага самакіраваннем Падляшскага ваяводства. Мэта — пашырыць дзейнасць цэнтра, падтрымліваць беларускае культурнае асяроддзе ў рэгіёне і адкрыць новыя магчымасці для адукацыі дзяцей і дарослых. Ніжэй сябра Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства Яцэк Пярунэк адказвае на нашы пытанні і распавядае пра тое, як ЦБК можа стаць сапраўдным цэнтрам беларускай культуры і адукацыі ў Беластоку. Пра працу ЦБК Пытанне: Раскажыце пра працу Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, для чаго ён ствараўся і ці ўсё ўдалося, што хацелася? Яцэк Пярунэк: «Цэнтр беларускай культуру ў Беластоку быў створаны яшчэ падчас дзейнасці папярэдняга складу Маршалкоўскай управы. Былі выдаткаваныя сродкі, там здаецца, паўтара мільёна злотых з бюджэту. Наступны склад Управы пастанавіў падтрымліваць гэты Цэнтр, каб спрыяць руху нацыянальных меншасцей у ваяводстве. Былі мы таксама ініцыятарамі стварэння камісіі нацыянальных меншасцей у ваяводскім Сейміку. А гэта ўжо, варта адзначыць, моцная рэпрэзентацыя. Але, вяртаючыся да Цэнтра беларускай культуры, быў павялічаны бюджэт яшчэ на мільён злотых, то-бок цяпер два з паловай мільёна. Плюс яшчэ пэўныя датацыі, якія перыядычна паступаюць, то ў цэлым гэта каля трох мільёнаў (...) |