Ніва № 40 (3621), 5 кастрычніка 2025 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (23)

Ганна КАНДРАЦЮК

Праклятая хатка Жэні на здзіў павер’ям і народнай магіі не пайшла з дымам, не згарэла. Яна стаіць як укапаная, і нават калі перастане існаваць вёска, ёй наканавана вечная памяць. Гэта з за турыстаў і фатографаў, якія захавалі від пахіленай хаты на дзясятках здымкаў і відэазапісаў. Усё з за дзікага вінаграду, які распладзіўся ў сярэдзіне старой хаты, ды нават вытыркнуўся комінам і дзіравым дахам. Расліна залезла ў вокны, і прыкідваецца зялёнай фіранкай. Часам у акне з’явіцца птушка або пацук, і гэта ўжо сапраўдная «магія Падляшша» для прыезджых фатографаў.

У адказ мясцовыя толькі шморгнуць носам, той-сёй успомняць блюзнерчае здарэнне з Іванам Іванавічам, якое быццам той вінаград разаслаўся ў закутках памяці апошніх жыхароў і вытыркаецца ў іранічных намёках або кпінах і папіканні. Ды ўсё на тое, каб падбіць сваё вальнадумства і здаровы дух, ацаліць аскепкі смешных здарэнняў, якія сталі мясцовай легендай. Легендай у памяць бойкай Жэні, якая звяла Івана Іванавіча на зямлю, і даказала што ён ніякі святы, а тэмпераментны мужык з суседняй вёскі.

* * *

І зараз калі палямі дабіраюся ў наш здзічэлы лес, выглядаю яе на полі. Жэня апярэдзіла эпоху мадэрнізацыі ў земляробстве, усе палявыя працы, як сучасныя фермеры, яна рабіла адна. Сама касіла, сушыла і збірала сена, вазіла збожжа, сама капала бульбу. Ды пры ўсёй рабоце яна была шчаслівай і прыгожай. Захапляў яе кошык каштанавых валасоў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF