Ніва № 40 (3621), 5 кастрычніка 2025 г.

Нарастанне гібрыднай вайны

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Прыйшло пахаладанне, а месяц верасень, згодна даўняй традыцыі, быў надзвычай трывожным. Самага горшага, што магло здарыцца, на шчасце не адбылося, аднак асаблівага аптымізму сярод людзей нашага беларуска-польскага памежжа таксама не адчуваецца. Дзякуй Богу сонца перыядычна выбіваецца з за хмар і людзі працягваюць жыць надзеямі на лепшае.

Беларуска-расійскія ваенныя вучэнні скончыліся без эскалацыі сітуацыі, пасля чаго Польшча зноў адкрыла памежныя пераходы, якія былі зачынены на пэўны час. Гэтаму папярэднічала шмат закулісных перамоў на самых розных пляцоўках, пра што нам нічога невядома, паколькі такія рэчы шырокаму колу ніколі не паведамляюць. Спадзяваліся на тое, што ў выніку на волі апынецца Анджэй Пачобут, але пакуль гэтага не здарылася.

З іншага боку расійскія дроны і нават баявыя самалёты цэлы час залятаюць у паветраную прастору сумежных краін, правакуючы і выпрабоўваючы цярпенне еўрапейцаў і НАТА. Гібрыдная вайна Масквы супраць Захаду нікуды не падзелася, яна працягваецца і нарастае ў самых разнастайных формах. Павялічваецца колькасць разнастайных кібератак і стварэння тэхнічных памехаў сістэмам навігацыі. Вось некаторыя прыклады. Толькі ў адным чэрвені ў Літве было зафіксавана больш тысячы (!) выпадкаў GPS-перашкод з боку Расіі і Беларусі. У Эстоніі 85% усіх авіярэйсаў, якія выконваліся ў гэтым годзе, былі закранутыя аналагічным чынам. У Польшчы толькі за студзень было 2732 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF