Ніва № 40 (3621), 5 кастрычніка 2025 г.
Сярэбраная Марыя з ТокіаМіхал ІВАНЮКПольскія і беларускія фанаты «каралевы спорту» — лёгкай атлетыкі — надоўга запомняць 20-ы чэмпіянат свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіў у Токіа (Японія) з 13 па 21 верасня, дзякуючы адзінаму медалю, заваяванаму польскай камандай, — спартсменцы з Падляшша Марыі Жодзік. Марыя — 28-гадовая скакуха ў вышыню, якая нарадзілася ў Баранавічах Брэсцкай вобласці і прадстаўляла Беларусь на міжнародным узроўні да 2021 года. Падчас выступленняў за Беларусь у 2021 годзе на чэмпіянаце Беларусі ў Мінску яна ўстанавіла свой асабісты рэкорд на той момант — скокнуўшы на 1,96 м. Гэта дазволіла ёй удзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Токіа. Аднак прадстаўнікі Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі не забяспечылі правядзенне антыдопінгавых тэстаў у тэрміны, устаноўленыя Міжнароднай федэрацыяй лёгкай атлетыкі, і таму спартсменка не кваліфікавалася на Гульні. Акрамя таго, Марыя была чэмпіёнкай Беларусі па скачках у вышыню ў 2020 годзе і трохразовай чэмпіёнкай Беларусі па скачках у вышыню ў памяшканні ў 2017, 2020 і 2022 гадах. Пасля пераезду ў Беласток у 2022 годзе яна пачала трэніравацца пад наглядам трэнера Роберта Назаркевіча ў Спартыўным клубе «Падлясе» Беласток. На мінулагоднім чэмпіянаце Польшчы ў памяшканні ў Торуні Марыя ўстанавіла свой асабісты рэкорд на той момант — 1,97 метра. У сакавіку 2024 года яна атрымала польскае грамадзянства, што дазволіла ёй прадстаўляць Польшчу на Алімпійскіх гульнях 2024 года ў (...) |