Ніва № 39 (3620), 28 верасня 2025 г.
Фэст у ДыдуляхМіра ЛУКШАПерадапошні дзень жніўня, субота. Хай гуляюць усе! Ухапіла ў таны Лідка Маліноўская з Бельска войта Арлянскай гміны, і рушылі танцаваць у Дыдулях! Ой, Дыдулі. І ўсе рушылі за імі. Пачалі фэст старшыня Беларускага таварыства, і солтыс Голуб. Сёння ў Бельскім павеце пяць імпрэз, і паспей на ўсе! А ўсюды Кася Карыцкая, пару дзён перад напаткаўшым яе горам... І дажынкі. І беларускія фэсты, і вясковыя пікнікі з беларускім ухілам, сарганізаваныя Гурткамі вясковых гаспадынь... Тут беларуская вёска. Бачу моладзь, вядомую мне з дэкламатарскіх конкурсаў роднага слова, удзельнікаў розных беларускіх калектываў, якія ў летнюю пару раз’язджаюцца па ўсіх вёсках і мястэчках Падляшша на летнія фэсты. Жывуць тут людзі! Беларускае грамадска-культурнае таварыства, войт Арлянскай гміны, Гмінны культурны цэнтр у Орлі і члены сельскіх рад Дыдулёў і Алекшаў запрасілі ўсіх на беларускі фэст у Дыдулях, на 30 жніўня, пачатак а 15:00. У праграме канцэрты гуртоў. Сярод выканаўцаў — гурт з Мора, «Гжэгжулкі», сёстры Астапчук, «Лайланд», «Фэрмата», «Арляне», «Фэномэн», які не прапускае ні аднаго фэсту ад чэрвеня, Анна Бабік і Аляксандр Петручук, «Чыжавяне», «Чырвоныя шпількі» з Міхалова, «Ас» з Беластока ды танцавальны гурт «Перапёлка» з Гайнаўкі. Акрамя таго ўдзельнікі фэсту маглі атрымаць асалоду ад піўнога агародчыка, надуўных атракцыёнаў, маштабных гульняў, шоу, падрыхтаваных пажарнымі з добраахвотных пажарных частак з Орлі, Маліннік і Рудут, і (...) |