Ніва № 39 (3620), 28 верасня 2025 г.
Сем Уладзіміраў — сем лёсаўУладзімір АРЛОЎАдзін вядомы беларускі пісьменнік, мой цёзка, калісьці прызнаўся, што задумаў напісаць незвычайную кнігу — пра нашых славутых беларускіх Уладзіміраў. На жаль, не паспеў і зрабіўся пасля сыходу ў іншасвет героем 1-й часткі маіх „Імёнаў Свабоды”. У памяць пра калегу хачу прапанаваць шаноўным чытачам „Нівы” некалькі аповедаў з кнігі, над якой цяпер працую сам. Уладзіміраў у беларускай гісторыі сапраўды нямала. Уладзімір Тэраўскі Спяваючы „Ваяцкі марш” („Мы выйдзем шчыльнымі радамі...”) альбо шчымлівую „Купалінку”, не кожны беларус ведае: аўтар музыкі да абедзвюх песень — Уладзімір Тэраўскі. Нарадзіўшыся ў сям’і святара (і рэгента царкоўнага хору), ён спачатку пайшоў па шляху бацькі: скончыў у Слуцку духоўную вучэльню, паступіў у Менскую семінарыю. Ды жыццё зрабіла паварот, і пры канцы ХІХ стагоддзя былы семінарыст служыў на ўральскіх заводах графа Строганава. Уладзімір спяваў у хоры расійскага тэнара і дырыгента Дзмітрыя Агрэнева-Славянскага, што часта гастраляваў у еўрапейскіх краінах. Відаць, не без удзелу Тэраўскага ў рэпертуар уваходзілі і беларускія народныя песні. Вярнуўшыся на Бацькаўшчыну, ён пасяліўся ў Менску і з музычным мастацтвам ужо не разлучаўся: выкладаў спевы, быў памочнікам рэгента архіерэйскага хору. Яго адметны голас памятаюць сцены менскіх цэркваў святых Пятра і Паўла і Марыі Магдаліны. У 1914 годзе ў жыцці Тэраўскага (...) |