Ніва № 39 (3620), 28 верасня 2025 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (98). Словы на мяжы вечнасці

Андрэй СЦЕПАНЮК

Чым далей ідзем у жыццё, тым болей чалавек пачынае думаць аб тым, што застанецца пасля яго адыходу ў зямны нябыт. А можа, проста кожны хацеў бы, каб штосьці ад яго засталося, у нейкім матэрыяльным выглядзе, ці хаця б у памяці тых, што трываюць далей. Хаця і так вядома, што тыя, што застаюцца, у першую хвіліну пасля весткі, што хтосьці чарговы адышоў, хаця на хвіліну задумаюцца над пытаннем: а калі прыйдзе пара на мяне? Але, гэта так нармальнае, што і пісаць аб тым не варта. А, да такіх вось разважанняў прымусілі мяне два фактары, якія адбыліся ў апошнім часе. Першы, гэта нечаканая смерць, майго аднагодка, аднаго з вядомых прадстаўнікоў падляшскага самакіравання. Паплыло многа слоў, пра страту, пра надзвычайныя заслугі памерлага, пра жаль і так далей і так далей. А я не мог адагнаць ад сябе думкі, што сярод таго аўтэнтычнага жалю капае крыху, а можа і больш фальшу. І лезла ў галаву пытанне: дзе былі многія з вас, шаноўныя жалабнікі, калі той жа чалавек быў атакаваным, і то ў публічнай прасторы, за частку сваіх паводзін, за памылку якую зрабіў, а якая выкарыстана была да таго, каб пацягнуць яго ў нетры жыццёвай паразы. І на колькі тое, што вярнуўся ён у месца, у якім закончыў сваю жыццёвую дарогу, гэта заслуга толькі яго і яму найбліжэйшых, а не так званых «сяброў па палітыцы».

На шчасце, прыкладна ў той жа самы час, атрымаў я ад спадарыні Галіны Тварановіч, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF