Ніва № 39 (3620), 28 верасня 2025 г.
На памяць Гасану Канапацкаму ад Франука ГрышкевічаСяргей ЧЫГРЫНУ Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва ў Мінску адшукаў гэты рэдкі фотаздымак. З адваротнага боку на ім напісана рукой Франука Грышкевіча (1904-1944): „Старшыні Бацькоўскага камітэту Беларускай гімназіі ў Вільні Гасану Канапацкаму на памятку ад школы. Вільня, 30.VI.1943. Ф. Грышкевіч”. Паэт, перакладчык, публіцыст, доктар філасофіі, грамадска-культурны дзеяч і педагог Франук Грышкевіч быў родам з Сухаволі Сакольскага павета. Скончыў Віленскую беларускую гімназію і Карлаў універсітэт у Празе. З 1940 года загадваў беларускімі школамі Віленскай школьнай акругі. Падчас Другой сусветнай вайны працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе ў Мінску ў 1944 годзе. За гэта ён быў арыштаваны ў Вільні пасля прыходу туды вайскоўцаў Чырвонай Арміі. Яго прывезлі ў Мінск, дзе праводзілі допыты. Паводле ўскосных сведчанняў, пасля цяжкіх допытаў ён скончыў жыццё самагубствам. На здымку Франук Грышкевіч сядзіць у першым радзе пяты справа. Побач з ім злева на фотаздымку сядзіць Гасан Канапацкі (1878-1953) — беларускі ваенны і нацыянальны дзеяч, палкоўнік, камандзір беларускай ваеннай часці ў польскім войску (1919-1921), бацька Мацея Канапацкага, які быў у 1950-1960-х гадах супрацоўнікам „Нівы”. Пасля Рыжскай дамовы ў 1921 годзе Гасан Канапацкі апынуўся ў Вільні і прымаў самы актыўны ўдзел у беларускім руху. Сябраваў і (...) |