Ніва № 39 (3620), 28 верасня 2025 г.

Судны дзень для «пяцёркі з Гайнаўкі»!

Ганна КАНДРАЦЮК

Ужо здалёк распазнаю гукі пратэстоўцаў, а паколькі гэта маладыя людзі, вакол ІV Аддзела Беластоцкага суда барабаняць у бубны і гучаць бадзёрыя лозунгі з мегафонаў. Ёсць у гэтай мелодыі, як і ў выглядзе пратэстоўцаў востры супраціў і адначасова заклік, каб адумацца, бо каго не спытаць, кожны адкажа:

— Гэтага суда не павінна быць! Дапамога другому чалавеку не злачынства, гэта наш абавязак!

8 жніўня г.г. усе называюць «Судным днём». Гэта ўжо чацвёртае пасяджэнне суда, якое пачалося яшчэ ў студзені ў Гайнаўцы, аднак з за вялікай зацікаўленасці СМІ і пратэсты тры чарговыя пасяджэнні праходзілі ў Беластоку, дзе самая прасторная зала ў рэгіёне.

Вось і я ўжо чацвёрты раз з пратэстоўцамі і падсуднымі ды з многімі назіральнікамі ўжо вітаемся як старыя знаёмыя. З’ехаліся з усяе Польшчы, каб выказаць сваё абурэнне і падтрымаць падсудных, вядомых як «пяцёрка з Гайнаўкі».

Шмат людзей, у тым ліку маральныя аўтарытэты — Яніна Ахойская, Мая Камароўская, Данута Курань, якія падтрымлівалі падсуднях сваёй прысутнасцю. За ходам судовай справы ад пачатку сачылі ўсе ўплывовыя польскія СМІ. Хоць найбольш уразіў мяне паэт Яцэк Падсядла, які на справу ехаў роварам шэсць дзён ажно з Аполя. Бо пра гуманныя каштоўнасці не хопіць адно гаварыць, іх трэба, выказаць у дзеянні.

«Суд, які не павінен адбыцца», зацягнуўся больш за паўгода, ды каштаваў шмат здароўя і нерваў не толькі падсудных і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF