Ніва № 39 (3620), 28 верасня 2025 г.

Парад крывадушнасці

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Тое, што адбываецца ў сусветнай палітыцы зараз, наводзіць на думку, што наша цывілізацыя ўступае ў пару не проста дэградацыі, а канчатковага і лагічнага заканчэння. Развітыя краіны Захаду навыперадкі кінуліся прызнаваць Палесціну суверэннай дзяржавай, а Ізраіль — агрэсарам. Палітычныя эліты Захаду нарэшце вызначылі свайго асноўнага ворага — гэта Ізраіль, які ставіцца зараз (які абсурд!) на адну дошку з імперскай Расіяй. Гэта якраз той Ізраіль, на які напалі і які амаль у адзіночку вядзе абарончую вызвольную вайну. Што робіцца з мазгамі гэтых палітыкаў — аднаму Богу вядома. Альбо д’яблу. Фактычна антыізраільская палітыка сацыялістычных урадаў Канады, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Францыі, Іспаніі ды іншых, якія апынуліся ў авангардзе «прагрэсіўнага чалавецтва» і зладзілі сапраўдны парад палітычнай крывадушнасці, вядзе да вельмі адмоўных наступстваў. Ізраіль, як і Расію, хочуць выключыць таксама з песеннага конкурсу Еўрабачання і еўрапейскай футбольнай асацыяцыі.

У інтэрв’ю AFP Генсек ААН, небезвядомы Антоніу Гуцьерэш заявіў: «У Газе мы назіраем найгоршы ровень смяротнасці і разбурэнняў за ўвесь мой час на посце Генсека... напэўна, за ўсё маё жыццё». Тут проста трэба сказаць «стоп» і звярнуцца да фактаў. Гуцьерэш нарадзіўся ў 1949 годзе, а на чале ААН ён з 2017 года. За гэты час было некалькі дзясяткаў мільёнаў загінулых у розных краінах, але «сама страшнае» Гуцьерэш заўважыў менавіта ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF