Ніва № 39 (3620), 28 верасня 2025 г.
ІІІ Фестываль гаворак пагранічча «Па-свойму»Аляксей МАРОЗУ ІІІ Фестывалі гаворак пагранічча «Па-свойму», які 13 верасня прайшоў у вялікай зале будынка былога камітэта Польскай аб’яднанай рабочай партыі ў Гайнаўцы, прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў, самаўрадаў і жыхары Гайнаўскага і суседніх паветаў. У гэтым годзе ў Гайнаўцы пачаў дзейнічаць Інстытут гаворак пагранічча. — Фестываль пачаўся ў маім доме і ў маёй галаве. Дзядуля, з бабуляй былі з ліцвіноў — з Ялоўкі і Семяноўкі, гаварылі мякчэй, чым мы ў Звадзецкім і мы спрачаліся па гэтай прычыне. Калі я гаварыла «сетэ», то дзядуля з бабуляй казалі, што трэба гаварыць «гэтэ». Я скончыла англійскую і рускую філалогіі, а пасля зрабіла дактарат па мовазнаўстве. Я заўважыла, што ў мяне ёсць схільнасці да вывучэння моў і пасля я штораз больш пачала цікавіцца нашай мовай. Удалося атрымаць сродкі і мы арганізавалі два папярэднія і сёлетні выпуск Фестывалю гаворак пагранічча «Па-свойму» за сродкі Інстытута моўнай разнароднасці Рэчы Паспалітай. У гэтым годзе паўстала ідэя стварыць Інстытут гаворак пагранічча ў Гайнаўцы. Мы яго арганізавалі і наладзілі супрацу з самаўрадаўцамі Гайнаўшчыны. Бачу, што наша мова, нашы гаворкі яшчэ жывыя і мы яшчэ хочам гаварыць па-свойму. Інстытут гаворак пагранічча будзе распаложаны ў Гайнаўцы ў абсталяваным па-сучаснаму будынку Акадэміі прыроды. Наш інстытут будзе аб’ядноўваць усе гміны, у якіх гавораць па-свойму, будзем выдаваць кніжкі пішучым па-свойму. (...) |