Ніва № 38 (3619), 21 верасня 2025 г.

Феномен Макса Каржа

Франц АХРЭМЧЫКАЎ

Жнівеньскі канцэрт Макса Каржа на стадыёне Нарадовым у Варшаве нарабіў шмат шуму ў польскім грамадстве. Не самыя прыстойныя паводзіны фанатаў папулярнага выканаўцы з Беларусі прымусілі многіх жыхароў польскай сталіцы задацца пытаннем: „А хто ж такі гэты Макс Корж?”.

Каб зразумець феномен Макса Каржа, які збірае поўныя стадыёны не толькі дома, але і ў гасцях, трэба найперш адкруціць плёнку троху назад і паглядзець на тое, як агулам беларускія музыкі прыходзяць да поспеху. А гэта далёка не заўсёды прыемная і ўдзячная справа, бо наша музычная культура не адзін год знаходзіцца калі не ў заняпадзе, то ў герметычным стане.

Справа ў тым, што пасля атрымання Незалежнасці Беларуссю ў 1991 годзе, праз цэлы збег як суб’ектыўных, так і аб’ектыўных фактараў, у нас так і не з’явіўся ўласны паўнакроўны музычны рынак. Так, былі добрыя гурты, былі добрыя музыкі, былі класныя паэты, што пісалі ўзнёслыя вершы на беларускай мове, але не было тых, каму трэба было б усё гэта слухаць.

Якая-ніякая аўдыторыя, вядома, была. Але не было шалёнай масавасці, як было з гуртамі, што спявалі па-расейску і з той Расеі прыязджалі выступаць. І ў гэтай сітуацыі не было нейкай выпадковасці, бо яшчэ ў познесавецкі час БССР называлі Вандэяй Перабудовы — рэгіёнам, які ўпарта захоўваў вернасць Маскве і ніякім чынам не хацеў змяняцца. Найперш у культурным плане — зрусіфікаваная ўшчэнт краіна, якая атрымала доўгачаканую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF