Ніва № 38 (3619), 21 верасня 2025 г.
Янка Брыль на старонках „Нівы”, 1950—1980-я гадыСяргей ЧЫГРЫННапрыканцы 1987 года народны пісьменнік Беларусі Янка Брыль (1917-2006) наведаў Беласток і сустрэўся з калектывам „Нівы”. Пра гэта пісала Яніна Чэрнякевіч на старонках тыднёвіка 20 снежня 1987 года. Мінскі госць быў у рэдакцыі „Нівы” некалькі гадзін, дзе правёў шчырую размову з „ніўцамі”. Журналісты пыталіся ў яго, калі выйдзе з друку шматтомнае выданне твораў Уладзіміра Караткевіча, над чым спадар Брыль працуе, што думаюць у Беларусі пра тыднёвік „Ніва”, ці чытаюць яго беларусы і пра іншыя справы. Падчас сустрэчы Васіль Петручук падараваў Янку Брылю сваю кнігу „Пожня” з аўтографам, а Янка Брыль у сваю чаргу падпісаў шэраг кніг „ніўскім” журналістам. Вялася гутарка з народным пісьменнікам Беларусі і пра пабудову Гайнаўскага музея. Прыязджаў Янка Брыль у Польшчу па важнай справе — як лаўрэат літаратурнай узнагароды імя Уладзіміра Петшака з 1970 года на юбілей 40-годдзя прызнання ПАКСам гэтай узнагароды. Да 70-годдзя Янкі Брыля „Ніва” надрукавала юбілейны артыкул 20 верасня 1987 года. А 27 снежня на старонках тыднёвіка з’явілася вялікае інтэрв’ю з Янкам Брылём „Адчуванне абавязку”, якое правёў Алесь Барскі. Інтэрв’ю вельмі цікавае і не страціла сваёй актуальнасці нават сёння. Пра што гутарылі два літаратары 38 гадоў таму? Па словах Янкі Брыля, гэта быў яго чатырнаццаты візіт у Польшчу. Пра яе ён напісаў дзве кнігі-эсэ „Вачыма друга” і „Польскі дзённік”. У (...) |