Ніва № 38 (3619), 21 верасня 2025 г.

Пра Івана Краскоўскага ў Бельску-Падляшскім

Уршуля ШУБЗДА

У Бібліятэцы ў Бельску-Падляшскім 9 верасня прайшла прамоцыя кніжкі Тамаша Блашчака, Ірыны Мацяш і Дароты Міхалюк «Iwan Kraskowski (1880-1955). W służbie Białorusi i Ukrainy». Кніжка выйшла ў 2020 годзе, яе выданне было магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Другое выданне, дзякуючы якому кніжка трапіла таксама ў рукі жыхароў Падляшша, прафінансавалі Прэзідэнт горада Беластока і Фонд «Аргелян».

— Калі мы пачалі займацца біяграфіяй Краскоўскага,— кажа сааўтарка кніжкі Дарота Міхалюк,— у нас былі нейкія веды, але мы зусім не ведалі аб многіх яго ролях, дасягненнях для беларускага нацыянальнага руху, але таксама для ўкраінскага нацыянальнага руху, хаця тая праблема напэўна была лепш даследаваная ўкраінскімі навукоўцамі. Дакументы, якія здабыла прафесар Ірына Мацяш далі многа новых інфармацый на тэму яго ўдзелу ў стварэнні дыпламатычных структур, яго ролі ў Міністэрстве ўнутраных спраў, а маю тут на ўвазе сацыяльную дапамогу бежанцам.

У 2021 годзе прамоцыя кніжкі прайшла ў Дубічах-Царкоўных — роднай мясцовасці Краскоўскага, з удзелам Дароты Міхалюк, але ў вельмі вузкім коле. Год пазней, у 2022 годзе, прамоцыя прайшла ў Тбілісі, а пра ўсе дзве падзеі інфармацыю можна знайсці на сайце перадач «Пад знакам Пагоні», якія падрыхтаваў Яраслаў Іванюк.

— У 2015 годзе ўзнікла ідэя напісаць кніжку пра Івана Краскоўскага, — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF