Ніва № 38 (3619), 21 верасня 2025 г.
Гмінныя дажынкі ў БелявічахМіра ЛУКШАГарадоцкая гміна святкуе штогадовыя дажынкі ў розных вёсках, багатых беларускай культурай. Летась адзначалі былі свята плёну ў старажытнай вёсцы Меляшкі, сёлета — у недалёкіх ад іх Белявічах. 30 жніўня ўся Беласточчына гуляла, як сказала адна гаспадынька, «як пры канцы свету». Было багата, калярова, па-роднаму. Заданне было зрэалізавана перш за ўсё дзякуючы датацыі Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Арганізатары дзякуюць таксама спонсарам: фірмам Acer Agro, Timac Agro Polska, агароднай гаспадарцы Рыгора Кандратовіча, фірме «Анна» Анны Багацэвіч, солтысу салэцтва Белявічы Дароце Вільдовіч з сям’ёй і ўсім жыхарам Белявіч, а асабліва Тамашу Юзвовічу, Іаанне Казёл, Гражыне Шэрэмэце, Юстыне Госьцік, Галіне і Міраславу Грыкам, Міраславе Карповіч, Генрыку Гарадавенку, Эве Аднджаеўскай, Эве Навойчык, Бэаце Матвейчык, Мілене Юзвовіч, Пятру Вільдовічу і Анне Кахановіч за дапамогу ў арганізацыі мерапрыемства. Дзякуюць таксама Гуртку вясковых гаспадынь «Пасіянаткі» ў Белявічах, што ўвіхаліся на мерапрыемстве як каляровыя вяргіні, за самавіты гарохавы суп, бутэрброды і пірагі, сценку для здымкаў і апеку над калектывамі. І, вядома, войту Гарадоцкай гміны Веславу Кулешу з Рэфератам інвестыцый і камунальнай гаспадаркі, Моніцы Казбярук і гаспадарчым працаўнікам гміннай гарадоцкай управы, аддзелу камунальнай гаспадаркі, Агенцтву аховы Jarhead ды «Гасподзе Міхалова». Мерапрыемства пачалося ў 17 гадзін (...) |