Ніва № 38 (3619), 21 верасня 2025 г.
Шпацыр па здзічэлым лесе (22)Ганна КАНДРАЦЮКПадзёўбаны птушкамі труп Мацвейчыка праляжаў у кукурузе больш за два месяцы, і яго распазналі не адразу. Спачатку думалі, што цела належыць нелегальнаму мігранту, які сканаў ад нягод у дарозе. Летам і восенню 2022 года такія чуткі хадзілі ў прыпушчанскіх мясцінах. Людзі апасаліся касьбы, шапталі, што целы няшчасных мігрантаў сотнямі валяюцца ў кукурузе, якая запанавала на падляшскіх загонах. Добра, што пры Мацвейчыку былі дакументы, дык замест сенсацыі трэба было праглынуць горкую пілюльку — праўду пра саміх сябе. — Бо перад смерцю ён прыйшоў да брата, але яго не пусцілі за парог. Засунулі дзверы і вон, ідзі адкуль прыйшоў, — кажа жанчына з суседства. — Такія ў нас парадкі! Мацвейчык, як пасля гаварылі ў вёсцы, апошнімі сіламі, абдзёрты і смярдзючы прывалокся з Беластока. Ён прадчуваў сваю канчыну, прасіў, каб пахавалі яго на могілках з роднымі. Але справа не пакацілася па яго мыслі. Сваякі цалкам адвярнуліся ад небаракі, ды яго бяздомнага і нікому непатрэбнага назад заташчылі ў горад і пахавалі на камунальных могілках на кошт дзяржавы. — Такія ў нас парадкі, — паўтарае мая субяседніца. * * * У душы тлілася яшчэ настальгія па іншых парадках. Вось, Васіль, той што прыюціў пад свой дах Альбіну з сынам, быў пахаваны вёскай талакой. Ніхто не аглядаўся на фармальнасці і кошты. Можна сказаць, што людзі далажыліся да яго паховін. Ён жа пісаў іконы, маляваў вянкі вакол (...) |