Ніва № 38 (3619), 21 верасня 2025 г.
Ламанне сцэнарыяУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧЗа мінулы тыдзень у свеце, у тым ліку і ў нашых шыротах здарылася столькі падзей, што часам такая колькасць не адбываецца і за паўгода. Гэта і прылёт расійскіх дронаў-беспілотнікаў на тэрыторыю Польшчы, і поўнае закрыццё Польшчай мяжы з Беларуссю ў выніку правакацыйных ваенных вучэнняў Расеі, і забойства ў ЗША таленавітага хрысціянска-кансерватыўнага палітыка Чарлі Кірка, і маштабныя маніфестацыі ў Вялікабрытаніі і Францыі зусім з розным напаўненнем, і бамбардаванне Ізраілем хамасаўскіх верхаводнікаў на тэрыторыі Катара, і бурлівыя падзеі ў Непале, дзе пасыпалася ўлада, і галасаванне ў ААН па Палесціне. Пералічаю ўсё гэта, каб зафіксаваць такую неверагодна насычаную хроніку толькі аднаго асобнага тыдня, паколькі кожная згаданая тэма заслугоўвае асобнай размовы і аналізу. Аднак найважнейшай падзеяй для нас, беларусаў, стала вызваленне 52 палітычных вязняў з лукашэнкаўскіх турмаў і калоній. Называць гэты працэс вызваленнем напэўна не зусім правільна. Хутчэй гэта была спецыяльная аперацыя прадстаўнікоў ЗША па ратаванні закладнікаў лукашэнкаўскага рэжыму, па ратаванні ваеннапалонных, паколькі супраць беларусаў і грамадзянскай супольнасці краіны ідзе сапраўдная рэпрэсіўная вайна. Дзе з аднаго боку — праўда, а з іншага — брутальны гвалт, здзек з боку дзяржаўнай машыны. Сярод выпушчаных з турмаў і калоній 38 беларускіх грамадзян, астатнія 14 — грамадзяне шасці іншых еўрапейскіх краін. Усіх іх фактычна (...) |