Ніва № 38 (3619), 21 верасня 2025 г.
Выстава беларускіх строяўАляксей МАРОЗВернісаж выставы гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў «Строй» Кацярыны Ваданосавай адбыўся 11 верасня ў Музеі абедзвюх нацый у Бельску-Падляшскім, які з’яўляецца філіялам Падляшскага музея ў Беластоку і месціцца ў гарадской ратушы. Мерапрыемства адкрылі дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап і дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Вальдэмар Вільчэўскі. Абедзве ўстановы з’яўляюцца арганізатарамі выставы гістарычных і традыцыйных беларускіх строяў. — Мы сустракаемся на выставе Кацярыны Ваданосавай, якая распавядае пра гісторыю строяў на землях Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага. Экспазіцыя падрыхтаваная Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку, якога дзейнасцю кіруе Анатоль Вап. У кастрычніку споўніцца сорак гадоў нашай знаёмасці. Я рады, што вы шматлюдна сабраліся ў Музеі абедзвюх нацый у Бельску-Падляшскім, — пачаў выступ на беларускай мове дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Вальдэмар Вільчэўскі і пасля перайноў на польскую мову, вітаючы сабраных. Вернісаж удастоілі намеснік старасты Бельскага павета Пётр Божка, намесніца бургамістра Бельска Івона Колас (якія таксама выступілі з прамовамі), старшыня Рады горада Бельск-Падляшскі Яраслаў Бароўскі, прафесар Галіна Тварановіч, ваяводскі радны Ігар Лукашук, бельскі паэт, былы дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк. Хаця было многа публікі, магло б быць яе яшчэ больш, калі б у гэтым самым часе ў Бельскім доме (...) |