Ніва № 37 (3618), 14 верасня 2025 г.

Пушча

Віктар САЗОНАЎ

Што такое пушча?

Ага! Во дзе пытанне! Просценькае на першы погляд, як два плюс два. А паставіць у тупік кожнага разумніка, нібы злы настаўнік дзевятнаццатага стагоддзя нядбайнага вучня каленямі на гарох.

А як вы думалі?! Пушча ёсць уяўленне не толькі непамерна вялікае, але і духоўна глыбокае. А ўсё магічнае не мае прымітыўнага адказу пра самога сябе. І гэта не містыка. І нават не фантастыка. Гэта факт. А як казаў герой аднаго неўміручага твора, факт гэта самая ўпартая рэч. Лепш і не скажаш.

Ну, жыхар непушчанскіх тэрыторый на пытанне пра пушчу пачне распавядаць ахінею пра старадаўні казачны лес, куды сунуцца нельга, бо згінеш сам і шапка прападзе.

— І шукаць цябе ніхто не пойдзе пешшу, і на кані не паедзе, — скажа так з таямнічай баязлівасцю ў дрыжачым голасе. — Бо калі хто адважыцца, то і сам згіне, як залатнік у балоце.

— Страшна, аж жудасна, — уздыхне слухач, таксама з непушчанскай зямлі. — Дурня то і не шкада. Чаго сунуцца невядома куды. А вось каня ні за што загубіць, падла.

— І нават не за кампанію прападзе, а правіла там такое, — працягне ўзбуджаны сваімі ж страхамі расказчык. — Не сунься, маўляў, куды не просяць. Сядзі за кулісамі жыцця, і не рыпайся без патрэбы. А калі і паклічуць, то спачатку падумай разы з тры. Можа і тады не варта.

Вось такое ў іх прымітыўнае ўяўленне пра пушчу склалася. А скуль ім ведаць праўду?! Усё на мора адпачываць пхнуцца радамі і калонамі. А (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF