Ніва № 37 (3618), 14 верасня 2025 г.
Беларускія народнікіУладзімір АРЛОЎПасля паўстання 1863 года ў беларускіх губернях дзейнічалі асаблівыя жорсткія законы. Цяжэйшым стаў нацыянальны ўціск. Пад забаронай заставалася беларуская мова. На ёй нельга было друкаваць мастацкую літаратуру, газеты і часопісы, забаранялася размаўляць у дзяржаўных установах. Расійскія ўлады за ўвесь час гаспадарання на нашай зямлі не дазволілі адчыніць аніводнай беларускай школы. Аднак каланізатарам не ўдалося запалохаць край. На змену ваярам-каліноўцам прыходзілі новыя адважныя людзі. У 1870-я гады ў Расійскай імперыі набраў сілу вядомы рэвалюцыйны рух народніцтва. Расчараваўшыся ў „хаджэнні ў народ”, частка рэвалюцыянераў пастанавіла перайсці да ўзброенай барацьбы і стварыла падпольную партыю „Народная воля”. Народніцкія гурткі дзейнічалі ў Менску, Віцебску, Слуцку, Воршы, Горы-Горках, Пінску. У 1884 годзе пецярбургскія студэнты з Беларусі выдалі два нумары часопіса „Гоман”. „Мы — беларусы і павінны змагацца за інтарэсы беларускага народа”, — гаварылася ў яго першым выпуску. У маіх новых „Імёнах Свабоды” будзе нямала старонак пра нашых суайчыннікаў — герояў таго перыяду. Язэп Лукашэвіч Уявіце ўніверсітэцкую лекцыю. Прафесар чытае студэнтам курс геалогіі, малюе карты. Раз-пораз адказвае на пытанні аўдыторыі. Нібыта нічога незвычайнага. Калі не лічыць, што лекцыя адбываецца ў камеры, а слухачы, як і сам выкладчык, — у аднолькавых турэмных апранахах. Не так (...) |