Ніва № 37 (3618), 14 верасня 2025 г.

Аляксей Карпюк на старонках „Нівы”, 1950—1980я гады

Сяргей ЧЫГРЫН

Ці ведалі вы, паважаныя сябры, што беларускі пісьменнік з Гродна Аляксей Карпюк (1920-1992) быў узнагароджаны крыжам „Virtuti Militari”? Гэты ордэн ён атрымаў у 1965 годзе. Пра такую падзею „Ніва” паведаміла на першай старонцы 18 красавіка 1965 года: „Вядомы на Беласточчыне камандзір партызанскага атрада імя Кастуся Каліноўскага Аляксей Карпюк, які цяпер жыве ў Гродне, узнагароджаны высокай узнагародай нашай краіны крыжам „Virtuti Militari”. Узнагароду ўручыў пасол ПНР у Савецкім Саюзе Эдмунд Пшчулкоўскі. Як мы ўжо паведамлялі ў маі гэтага года пачнем друкаваць аповесць А. Карпюка „Пушчанская адысея”. Будзе гэта гісторыя беластоцкіх партызан атрада імя К. Каліноўскага”.

Сапраўды, пачынаючы з 2 мая і да 7 жніўня 1965 года „Ніва” надрукавала аповесць Аляксея Карпюка „Пушчанская адысея”. Але перад пачаткам публікацыі на першай старонцы „Нівы” ад 2 мая 1965 года быў апублікаваны фотаздымак пісьменніка, зроблены ў канферэнцыйнай зале Дома прафсаюзаў у Беластоку падчас сустрэчы грамадскасці з былымі партызанамі ў 1964 годзе. Ва ўступным слове пра аўтара аповесці паведамлялася, што Аляксей Карпюк нарадзіўся і вырас у вёсцы Страшава Беластоцкага павета і што ён не забывае, а славіць свой родны кут, хаця жыве ў Гродне. Пра „Пушчанскую адысею” у „Ніве” напісана, што для чытачоў яна мае асаблівую прыманку. Падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, не літаратурныя фікцыі, а ў ёй выступаюць не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF