Ніва № 37 (3618), 14 верасня 2025 г.
Аляксандр Мілінкевіч: „Найбольшыя перамены зайшлі ў свядомасці беларусаў, якія зараз не толькі грамадзяне РБ, але нацыя».Уршуля ШУБЗДАСёлетні выпуск фестывалю «Крэсы — Безкрэсы» быў прысвечаны Гародні і Гарадзенскай вобласці — рэгіёну, які адыграў асаблівую ролю ў гісторыі Польшчы. Трохдзённая канферэнцыя (28, 29, 31 жніўня) была багатая ў дыскусіі, паказы фільмаў і сустрэчы з людзьмі, звязанымі Гарадзеншчынай. У дыскусіі прысвечанай тэме сучаснай сітуацыі ў Беларусі ў Тыкаціне прынялі ўдзел Алег Латышонак, Анатоль Вап і Аляксандр Мілінкевіч. Былы кандыдат у прэзідэнты падкрэсліў, што ў Беларусі застаюцца людзі, якія паўплываюць на перамены ў краіне. Уршуля Шубзда: — У час дыскусіі Вы звярнулі ўвагу на гэта, што ў Беларусі ўдалося ўсе гэтыя падзеі перажыць неяк мірна. Аляксандр Мілінкевіч: — Пачатак незалежнасці. — Вы падкрэслілі, што змены прыйдуць, і цэлы час ідуць. Вы таксама звярнулі ўвагу на факт, што на Захадзе беларусы далі сябе пазнаць як мірныя людзі, прафесіяналы, паўкладаная моладзь ці дзеці, якія даказваюць добры ўзровень навучання. Вы падкрэслілі, што перамены ў працэсе, і неўзабаве можа гэта паўстаўляць на іншыя рэйкі. — Калі б я не быў больш за трыццаць гадоў дысідэнтам на Беларусі (мяне так літаральна называюць, і слушна), то я павінен быць больш песімістычны: вось, толькі змагаліся, змагаліся і недазмагаліся. А я наадварот. Думаю, вось тыя людзі, якія прайшлі час барацьбы, калі яны аб’ектыўныя, а не (...) |