Ніва № 37 (3618), 14 верасня 2025 г.
Прагулка па старых Ханайках. Крымінальны БеластокМіхал ІВАНЮКЭкскурсіі Беласток / Wycieczki Białystok — гэта ініцыятыва, якая ўзнікла з дыскусійнага клуба «Гістарычны клуб Beer&History / Твая Гісторыя», які, адыходзячы ад акадэмічных прастор, імкнуўся папулярызаваць беларускую гісторыю і ВКЛ па за межамі лекцыйнай залы, а гісторыкі імкнуліся перанесці свае сустрэчы ў месцы, дзе ахвотна збіралася беларуская дыяспара, і дзе можна было пагаварыць пра агульную гісторыю ў менш фармальнай абстаноўцы за кавай ці гарбатай і абмеркаваць цікавыя, а часам не відавочныя тэмы і праблемы. Экскурсіі ў Беластоку працуюць па падобным прынцыпе: нецыклічныя экскурсіі па розных месцах Беластока, дзе маладыя гісторыкі спрабуюць раскрыць іх менш відавочныя кантэксты. Падобным чынам, у апошні дзень жніўня Дар’я Палынская правяла экскурсію па крымінальнай гісторыі Беластока з перыяду адразу пасля Першай сусветнай вайны і міжваеннага перыяду, а таксама па яе рэштках у калісьці самым небяспечным раёне горада — Ханайках. Папярэдняя экскурсія, якая ішла па слядах беластоцкіх фігурак WidziMisie, адбылася 26 ліпеня. У яе склад таксама ўвайшоў адзін з самых знакавых мядзведзяў горада — кароль Ханаек. Ён знаходзіцца побач з будынкам Wodopojka, бара, дзе можна хутка выпіць і рухацца далей. Менавіта з гэтага месца пачалася экскурсія, прысвечаная крымінальным закуткам горада, з даследавання месцаў, якія калісьці кіпелі жыццём і мітуснёй на ідышы, а сёння ад іх (...) |