Ніва № 37 (3618), 14 верасня 2025 г.
У свеце абсурдуУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧЧым далей, тым больш расце адчуванне, што мы жывем у час нейкага татальнага абсурду. Адзін літаратар неяк напісаў кшталту таго: свет ахоплены нейкім суцэльным шаленствам, калі вар’яцтва становіцца нормай, а тое, што заўсёды было нормай, успрымаецца ўжо як нейкае цуда. У нашу эпоху ўсё гэта яшчэ больш узмацнілася. А тое, што мы чуем і чытаем у сусветных медыях стварае яшчэ большае ўражанне нейкай сюррэалістычнасці. Вельмі шмат увагі прыцягнута зараз канешне да вайны ва Украіне. І многія людзі ніяк не могуць зразумець, чаму яна ўрэшце не сканчаецца, ці хоць не прыпыняецца. А ўсё досыць проста, калі пачынаеш разбірацца. Пераважная бальшыня палітычных «гульцоў», ад дзеянняў якіх залежыць далейшы цяг вайны, папросту не хочуць яе завяршэння. З імперскімі Расеяй і Кітаем, які працягвае досыць паспяхова фармаваць свой «аднапалярны» свет, мяркую ўсё зразумела. Але і Еўрасаюз і нават украінская адміністрацыя Зяленскага не хочуць спынення баявых дзеянняў і падпісання замірэння. Дакладней нават сказаць, не столькі не хочуць, колькі баяцца. Пра еўрапейцаў пагаворым яшчэ ніжэй, а вось ураду Украіны ісці на падпісанне міру на цяжкіх умовах (іншых няма і бліжэйшым часам не будзе) — гэта вялізныя палітычныя рызыкі. У такіх умовах трэба выявіць самаахвярнасць, на што ўрад Зяленскага не здольны, бо пасля падпісання міру трэба праводзіць выбары, якія гэты ўрад ніяк не здольны выйграць з розных прычын, у тым ліку і таму, што (...) |