Ніва № 37 (3618), 14 верасня 2025 г.
«Найлепшая школа, якую я магла выбраць»Аляксей МАРОЗУ ІІ Агульнаадукацыйным ліцэі з дадатковым навучаннем беларускай мове ў Гайнаўцы ў новым школьным годзе распачало вучобу 343 белліцэісты, сярод якіх ажно 102 першакласнікі. Белліцэісты радуюцца, што паступілі ў прэстыжны Гайнаўкі белліцэй, дзе высокі ўзровень навучання і вельмі добрыя ўмовы адукацыі. Вучоба беларускай мове, культуры, гісторыі і нашым традыцыям праходзіць ва ўсіх класах, а ў пашыранай формуле вучоба беларускай мове адбываецца ў двухмоўных класах, якія па адным адкрываюцца ў кожным навучальным годзе. У Гайнаўскім белліцэі з 1 верасня са згоды Кураторыі ў Беластоку пачалася рэалізацыя педагагічнага эксперыменту. Адкрыццё новага навучальнага года адбылося 1 верасня на школьнай пляцоўцы. Дырэктар белліцэя Дарыюш Мусюк (дырэктар Ігар Лукашук у водпуску для аднаўлення здароўя) прывітаў вучняў, настаўнікаў і іншых сабраных. Перадаў белліцэістам найважнейшыя інфармацыі наконт новага навучальнага года. Член управы Гайнаўскага павета, былы дырэктар Гайнаўскага белліцэя Яўген Сачко пахваліў вучняў за поспехі ў адукацыі, а першакласнікаў — за выбар белліцэя для далейшай навукі. Вядучы спатканне настаўнік беларускай мовы Ян Карчэўскі паінфармаваў вучняў пра класавыя сустрэчы і тыя разам са сваімі выхавацелямі разышліся па сваіх залах навучання. — Набор моладзі ў першыя класы лічым удалым. 102 вучні былі прыняты ў чатыры паралельныя першыя класы. Гэта больш на 25 ліцэістаў у (...) |