Ніва № 36 (3617), 7 верасня 2025 г.
Фестываль «Прэкупалле V» (працяг з Нівы № 35)Міхал ІВАНЮКДа абеду ў суботу ў Бяндзюзе выступілі сем унікальных выканаўцаў. Кожны выступ быў непаўторным, але ніводнаму не бракавала энергіі, якая сагравала жыхароў рэспублікі. Першым на сцэну выйшаў Тадзё Шчупак, варшаўскі музыка з Бэмова, які выканаў папуры ўласных песень і папулярных кавераў на сваёй укулеле. У яго творчасці былі ноткі гарадскога фальклору і вулічнай балады. — Я тут упершыню. Тут прыемная і сямейная атмасфера, хацелася б сыграць яшчэ некалькі песень. Гэта маё першае «Прэкупалле», але дакладна не апошняе. Тадзё Шчупак, магчыма, і не сыграў поўны сэт у той вечар, але ён узбагачаў жыццё Рэспублікі сваёй укулеле на працягу ўсёй пятніцы пасля абеду да пачатку канцэрта і суботы раніцай, выконваючы розныя песні і нават развучваючы новыя ад новых знаёмых. Пасля выступу Тадзя Шчупака я сустракаю на сцэне Алівера Окуня, які прыехаў на Беласточчыну з ЗША, а менавіта з Чыкага, дзе вучыцца. Сам ён з Лос-Анджэлеса, і цяпер вяртаецца да сваіх беларускіх каранёў. — Кажуць, найгоршы фестываль у свеце, але я лічу, што, наадварот, гэта адзін з найлепшых фестываляў, на якіх я калі-небудзь быў. Людзі тут такія добрыя, і хоць я з іншага кантынента, яны вельмі добра мяне прынялі, і я адчуваю сябе тут як дома. Я лічу, што гэты фестываль таму такі асаблівы, бо праходзіць у рэгіёне і месцы, дзе людзі разумеюць, як жыць разам, дзе мультыкультуралізм цалкам нармальны. Дзіўна, што гэтая (...) |