Ніва № 36 (3617), 7 верасня 2025 г.
Апавяданне пра бежанстваЛявон ГІНТАЎТТэма бежанства, якое зведала праваслаўнае насельніцтва Беласточчыны ў жніўні 1915 года, мае для жыхароў Падляшша беларускага паходжання асаблівае значэнне. Можна смела казаць аб тым, што яна займае адно з магістральных у гістарычнай памяці. Разам з тым на „мацерыку” яна амаль не заўважаная, бо ў фокус звычайна трапляюць падзеі больш блізкія да нас часава. Але так было не заўсёды. У міжваенны час, калі Савецкая Беларусь вяла змаганне з Польшчай за беларускія землі, тэма бежанства ў часе Першай сусветнай вайны, была адлюстраваная і ў перыёдыцы, і ў літаратуры. Так у сваім аўтабіяграфічным рамане „Кругі” вядомы беларускі пісьменнік Ян Скрыган прыгадвае сямейную драму старэйшай сястры, муж якой трапіў у войска і пайшоў на фронт: „Памятаю, як пачалася імперыялістычная вайна і ўсё сяло стагнала ад плачу, калі забіралі навабранцаў. Ульяна асталася адна з дваімі малымі на руках, бо Данілу таксама забралі ў салдаты. Памятаю пісьмы, над якімі яна плакала, бо пісьмы прыходзілі з фронту, дзе была смерць. Аднаго разу ў пісьме Даніла прыслаў фотакартку. Ульяна абрадавалася, што бачыць яго, але тут жа загаласіла ў слязах. У вайсковай гімнасцёрцы, падпяразаны шырокім рамянём, Даніла стаяў на ўвесь свой невысокі рост, нават відны былі блішчастыя боты: не жарты — унтэр-афіцэр Усць-Дзвінскай берагавой артылерыі. Праваю рукою ён апіраўся на вузкую, збітую з пруцікаў падстаўку, а левую залажыў за спіну. Гэтая рука і (...) |