Ніва № 36 (3617), 7 верасня 2025 г.
Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (97). Вершы, якія баляцьАндрэй СЦЕПАНЮКЦі хтосьці даў аднаму чалавеку права на здзек над іншым чалавекам? Калі так, то хто? Бог? Дык Ён свае правы акрэсліў у Дзесяці Запаведзях, якія меў я нагоду сабе і вам прыпомніць у мінулай „Вершаўчытальні”, і няма там аб тым нічога. Калі так, то хто з’яўляецца нябесным патронам тых жа здзекаў, хаця б у форме турмы, у якой трымаюць не толькі злачынцаў, але і людзей, якія выказалі сваю волю свабоды. Свабоды для сябе і тых іншых, якія не заўсёды голасна ўмеюць гэтую ж прагу выказаць. Вось, такія разважанні прыйшлі да мяне, калі ўзяў я ў рукі зрэалізаваную Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў, а складзеную Ціханам Чарнякевічам кніжку „Вершы на волю. Паэзія турмы і выгнання”, якая пабачыла свет некалькі месяцаў таму назад. І мела гэта месца ў той час, калі праходзіць пяць гадоў ад беларускай рэвалюцыі 2020 года, з турмаў выйшла некалькі асоб, а і так за рэжымнымі кратамі надалей знаходзіцца каля 1,5 тысячы палітзняволеных, а за больш умоўнымі кратамі — некалькі мільёнаў людзей. І толькі Дональд Трамп цешыцца, што паразмаўляў з беларускім дыктатарам, які абяцаў, што можа выпусціць усіх палітычных вязняў, і выкінуць іх за межы Бацькаўшчыны. Але, ці так не было заўсёды? Тыя, якія ніколі не апынуліся ў месцах зняволення, ці калі-небудзь разумелі тых, якім у такіх месцах даводзілася жыць гадамі? Я не чакаў І не гадаў, Бо жыў з адкрытаю (...) |