Ніва № 36 (3617), 7 верасня 2025 г.

Падляшскі Тарнопаль у рытме японскага хайку: 84 гады з дня нараджэння Уладзіміра Гайдука

Вольга СЯМАШКА

Калі давялося выехаць у Тарнопаль, як гэта часам бывае па родзе журналісцкай дзейнасці, я не ведала шмат пра беларускага паэта падляшскай зямлі Уладзіміра Гайдука (07.09.1941-24.02.2012). Але дастаткова было спыніцца на хвіліну, зірнуць на наваколле — і ўсё стала зразумела. Мясціны, нібы самі расказвалі пра яго радкі. Тут сапраўды дыхае ягоная паэзія — трапяткая, родная, стрыманая, а таму загадкавая і шматвобразная.

Калі вам калі-небудзь даводзілася глядзець мультфільмы японскага майстра Хаяа Міядзакі, які праз анімацыю паказваў прыгажосць і душу сваёй краіны, то вы зразумееце: Тарнопаль — гэта наш Міядзакі, наша Японія ў найлепшым разуменні. Тут — бясконцыя, пляскатыя палі, шчыльныя аблокі, нібы вулканічныя горы Тайсецудзан (яп. 大雪山系 — «вялікая снежная гара»), што ствараюць гарызонт, старыя дамы ў квецені садоў і магутныя дрэвы, якія ажываюць праз неспадзяваныя піруэты буслоў. Гэта пейзаж нібы з вершаў альбо сну, дзіцячага мультфільма пра тую самую Краіну казак.

Пэўна штосьці адчуваў і сам Уладзімір Гайдук. Нібы японскае хайку, ягоныя вершы вырастаюць з наваколля, і пранізваюць паветра халодным самурайскім мячом-катанай адвечнасці:

«Я іду нарэзаць ракіты,

Хачу кошык у хаце сплясці.

А на лузе снег дымам клубіцца,

Вецер мчыць на мяцельным кані....

...Чырванеюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF