Ніва № 36 (3617), 7 верасня 2025 г.

Ваўкалакі, неўры ды іншыя цмокі... (І)

Уршуля ШУБЗДА

Аказваецца, што не толькі журналісты апытваюць сваіх суразмоўцаў, бо і дактары таксама мусяць правесці апытанне пацыентаў. І так з паняй неўролаг сустрэлася журналістка. Пра сітуацыю ў службе здароўя я не пытала, бо ўжо спачатку пачула пытанне-жарт, ці не займаюся следчай журналістыкай. Адказала я, што не, што мой дыктафон выключаны. Таксама хацелася яшчэ растлумачыць, што знячэўку не запісваю людзей, але і тут пані доктар была хутчэйшай, бо звярнула ўвагу на звычку некаторых пацыентаў класці перавернуты мабільнік на стол. Бо зараз, як відаць, людзі дайшлі да такога тэхналагічнага поспеху, што кожны можа рабіць здымкі і запісваць, нават не папярэдзіўшы суразмоўцу. Маем парадкавыя службы, службу здароўя, а і напэўна грамадскія службы, якія могуць, як па іроніі, нарабіць нямала закалоту.

Абследаванне я прайшла, а вынікі «міжразмовы» былі такімі, што зараз цяжка аглядаць навіны ў СМІ, бо проста не верыцца...

— Гавораць, што хочуць, — падвяла пані доктар.

Таму зараз прафесія журналістаў зусім не цэніцца, і не гавару тут толькі пра сярэднія зарплаты, але таксама пра давер грамадства да СМІ. З даверам аднаго да другога таксама цяжка, таму грамадства функцыянуе ў нейкім маральным паралічы, які ўжо на добры дзень ставіць кітайскую сцяну паміж адной, а другой асобай.

І паехала я ў тую нашу рэдакцыю, дзе ўжо чакаў пан Анатоль, з якім дамовілася на Крынкі. Пан Анатоль, які сябе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF