Ніва № 36 (3617), 7 верасня 2025 г.

Сяргей Сарока і Беларускі студэнцкі саюз, 19341935 гады

Сяргей ЧЫГРЫН

Гэты здымак сяброў Беларускага студэнцкага Саюза ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя ў Вільні сёння друкуецца ўпершыню. Здымак быў зроблены ў 1934 годзе. Хто цікавіцца лёсам сяброў Беларускага студэнцкага саюза, магчыма пазнае ўсіх юнакоў і дзяўчат на гэтым здымку. Але цяжка сказаць, што сёння такі даследчык на Беласточчыне ці ў Вільні знойдзецца, ды і ў Беларусі — таксама. Тым не менш, я паспрабую нагадаць тых, хто на ім сфатаграфаваны. Кожная асоба, якая паглядае на нас з гэтага фотаздымка — заслугоўвае светлай памяці. Пра адных напісана шмат, а вось пра іншых згадак зусім мала.

У першым радзе сядзяць злева направа Вітаўт Тумаш, Ірына Будзька, Якімец, Бернард Стаповіч.

У другім радзе злева направа сядзяць Сяргей Сарока (у акулярах), Таццяна Мацвеева, Янка Хвораст, Марыя Мілюк, Мікола Шчорс, Анеля Катковіч, Язэп Малецкі, Сухая, Мар’ян Пецюкевіч, Язэп Бурак.

У трэцім радзе злева направа — Бараноўскі, Чэслаў Будзька, Нарушэвіч, Алесь Засім, Канцылярчык, Піліп Засім, ?.

У чацвёртым радзе злева направа Язэп Каміцкі, Вінцук Склубоўскі, Аркадзь Мамонька, Пазьняк, Святаслаў Коўш, Шэшка, Янка Ярошка, Уладзімір Клім, Яўген Тышкевіч (у акулярах).

Апошні рад злева направа стаяць Матэйчук, Антон Шукелойць, Мацвей Смаршчок, ?, Барэйка, Плескач, Казімір Чартовіч, Віктар Вайтэнка, Адам Дасюкевіч (у акулярах), Браніслаў Чартовіч.

З усіх сяброў Беларускага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF