Ніва № 36 (3617), 7 верасня 2025 г.
Успаміны Вольгі ІванюкЮрка БУЙНЮКЯк я была ў Нямеччыне і так сабе думаю: «Чаму я асталася ў жывых?» І фронт, і не фронт, цяжкае жыццё нам было падчас вайны... І вярталіся чыгункай мы шэсць тыдняў дахаты ў холадзе, голадзе, не было чаго есці. Дакладна 1 студзеня 2025 года Вольга Іванюк (дзявочае прозвішча Сцепанюк) скончыла роўна 100 гадоў. Нарадзілася яна ў сялянскай сям’і ў Малінніках. У спадарыні Вольгі цудоўная памяць і вялікі дар расказвання. Калі я слухаў яе ваенныя ўспаміны, дык здавалася, што я гляджу вельмі цікавы гістарычны фільм і адчуваю дух часу, які перажыла расказчыца. Вольга Іванюк не толькі маці дзвюх дачок, але бабуля і прабабуля. Сустрэў я яе ў Доме для пажылых у Гайнаўцы. Хаця там ёй добра, усёж тужыць па родных Малінніках... Прапаную чытачам „Нівы” жменю эпізодаў з жыцця Вольгі Іванюк у далёкім ваенным мінулым. * * * Нас было дзве дзяўчыны: мая найлепшая сяброўка — палячка, каталічка Ядзя і я — праваслаўная дзяўчына з Маліннік. Мы абедзьве шчыра пасябравалі. Мы былі ў палякаў на заработках на Мазурах (даўніх Прусах). Наш гаспадар быў паштальёнам, як і належыць дзяржаўнаму працаўніку — меў сваю хату, якую атрымаў ад польскай дзяржавы. Гаспадар і нас чацвёра рабочых жалі жыта. Яго жонка, а наша гаспадыня, была ў хаце. Яна нам варыла есці і вельмі добра дбала пра нас. І так недалёка ад нас якісьці сто метраў расло дрэўца, на якое села варона і пачала так страшэнна каркаць, што аж дзіка стала яе (...) |