Ніва № 36 (3617), 7 верасня 2025 г.
ЧаканнеМіра ЛУКШАЯна чакала яго кожны дзень. Спачатку гэта было прыгожа: доўгія вечары ля акна, кубак гарбаты з мёдам, глядзець, як сонца коціцца за дамы, і ўяўляць, як ён з’явіцца: высокі, смелы, з вецярком у валасах, на белым кані, вядома. У дзяцінстве ёй здавалася, што такое абавязкова здарыцца, бо так было ў кнігах і казках. У падлеткавым узросце яна ўжо крыху сумнявалася, але ўсё роўна думала: а раптам? У студэнцкія гады яна жартавала пра гэта з сяброўкамі, яны смяяліся: «Галоўнае, каб конь быў сапраўдны, а не машына ў крэдыт». Але гады ішлі, а белы конь так і не з’яўляўся. Рэальнасць прыносіла зусім іншых мужчын: адзін спазняўся на сустрэчы і забываў, як яе завуць; другі любіў толькі сябе і сваё люстэрка; трэці хацеў, каб яна змянілася пад яго. Яна сустракалася з імі, спрачалася, разыходзілася, плакала па начах і зноў чакала: можа, недзе ён ёсць — той, пра каго марылі сэрца і дзіцячыя сны. А вечарам яна ўсё так жа сядзела ў акне і глядзела на двор, дзе ў летнім паветры пахла кветкамі і цёплым пылам ад дарогі. І вось аднойчы ў двары сапраўды з’явіўся чалавек на кані. Не зусім белым — хутчэй шэрым, з белымі плямкамі. Чалавек быў у джынсах і шлеме, з нейкай крывой усмешкай, і каняга выглядаў на стомленага. Яна выйшла на двор, стала побач, разгубілася, нават не ведаючы, што сказаць. А ён паглядзеў на яе і спытаў: — Ты любіш катаў? Яна раптам засмяялася. І сказала: — Катоў? (...) |