Ніва № 36 (3617), 7 верасня 2025 г.

На 1 верасня

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

1 верасня распачаўся чарговы школьны год. Адзін мільён 50 тысяч дзяцей і юнакоў зноў пайшлі ў беларускія школы. Гэтых школ у Беларусі налічваецца каля 2800, сеяць паміж дзіцячымі душамі «добрае, разумнае і вечнае» пакліканыя больш 102 тысяч настаўнікаў. Пераважная колькасць школ знаходзіцца ў вялікіх гарадах, паколькі вёскі, мястэчкі і малыя гарады працягваюць выміраць фізічна. Так у параўнанні нават з мінулым годам зараз школьныя парогі па афіцыйных звестках пераступіла на 20 тысяч вучняў менш.

Сорак гадоў таму, калі я канчаў сярэднюю адукацыю, у нашай вясковай школе было больш за 400 вучняў, заняткі ішлі ў дзве змены. Праз нейкіх трыццаць гадоў дзяцей засталося толькі два дзясяткі і школу зачынілі ўвогуле. А нават у савецкі час вясковыя школы, хоць і прапагандавалі камуністычную ідэалогію, але прышчаплялі выпускнікам моўны код беларушчыны. Дырэктарам маёй школы быў Георгі Касцевіч, пляменнік беларускага пісьменніка Міхася Васілька, пра беларускамоўных настаўнікаў па розных навучальных прадметах таксама засталася сама найлепшая памяць.

Беларускімі школамі сённяшнія навучальныя ўстановы Беларусі можна назваць толькі ўмоўна, паколькі і паводле мовы, і паводле ідэалогіі, гэта на 90 адсоткаў рускамоўныя школы. Памяняй сцяг, герб і тэкст гімна на стэндзе, і партрэт мясцовага правадыра на пуцінскі і ніякага адрознення не будзе. Суцэльная русіфікацыя, мілітарызацыя і чужынскі псеўдапатрыятызм — вось (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF