Ніва № 36 (3617), 7 верасня 2025 г.

ХХІІІ Гайнаўскі пленэр разьбы па дрэве

Аляксей МАРОЗ

ХХІІІ пленэр разьбы па дрэве ў Гайнаўцы праходзіў з 4 па 14 жніўня на тэрыторыі Надлясніцтва Гайнаўка і там пяць скульптараў выконвалі свае арыгінальныя працы. У час пленэру былі наладжаны керамічныя майстар-класы для дзетак, якія атрымалі свае выпаленыя працы ў дзень адкрыцця выставы скульптуры. Падвядзенне вынікаў пленэру і адкрыццё дзейнасці Падляшскай галерэі разьбы па дрэве адбылося 21 жніўня на вялікай пляцоўцы каля Следчага арышту ў Гайнаўцы і там былі размешчаны скульптурныя працы — плён сёлетняга і папярэдніх пленэраў.

— ХХІІІ пленэр разьбы па дрэве сарганізавала Аб’яднанне самаўрадаў Еўрарэгіёна «Белавежская пушча» ў партнёрстве з Управай горада Гайнаўка, Надлясніцтвам Гайнаўка, Гайнаўскім домам культуры, Следчым арыштам у Гайнаўцы і Маршалкоўскай управай Падляшскага ваяводства. Разьбяры выконвалі свае працы з клёну і дуба, якія ссеклі ў Гайнаўцы. Дзякуючы ангажаванасці многіх асоб і ўстаноў удалося нам давесці да таго, што можаце тут убачыць. У час пленэру адбыліся керамічныя майстар-класы для дзяцей, якія маглі таксама паглядзець на працу скульптараў. Свае працы дзеткі атрымаюць у час адкрыцця пленэрнай выставы, — сказала каардынатар пленэру, дырэктар Бюро Аб’яднання самаўрадаў Еўрарэгіёна «Белавежская пушча» ў Гайнаўцы Малгажата Сегень. — У Падляшскай галерэі разьбы па дрэве ў Гайнаўцы, якая распаложна каля Следчага арышту ў Гайнаўцы, 21 жніўня адбудзецца адкрыццё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF